4 комментария к “Генерал Езерский. Почему ветковчане плохо знают свою историю?”

  1. Евгений:

    Очень интересный материал. Автору респект за его подготовку. Читается на одном дыхании!

  2. Ул. Васькоў:

    У Казацкіх Балсунах (12 км ад Глухаўкі) пахаваны царскі генерал-маёр Васіль Герасімавіч Азерскі.

  3. А ці магчыма падрабязней на E-mail: vetka.by@mail.ru

  4. Калі караценька пра генерала:
    У канцы 1770-х гадоў — пачатку 1780-х, некаторыя з балсунскіх казакаў верагодна прадалі
    частку сваіх земляў багатым казакам з Латакоў (цяпер Краснагорскі раён Бранскай вобласці) братам Азерскім. Адзін з братоў — суражскі возны Герасім Васільевіч Азерскі ў самым пачатку 1780-х гадоў заснаваў каля Балсуноў Балсуноўскі хутар, куды пасяліў сям’ю паспалітага селяніна, у далейшым свайго прыгоннага. Герасім Азерскі, які разам з астатняй казацкай старшынай Маларосіі ў 1785 годзе атрымаў дваранства і герб, перасяліў з Латакоў у Балсуны і іншых сваіх, ужо прыгонных, сялян.Так Баўсуны падзяліліся на дзве часткі: казацкую і панскую.
    Пасля смерці Герасіма Азерскага ўладальнікам Баўсуноў стаў яго сын, генерал-маёр Васіль Герасімавіч Азерскі, які валодаў маёнткам разам з сваімі сваякамі.
    Калі генерал памёр (прыкладна ў сярэдзіне 19 стагоддзя) то па паданні, пахавалі яго не на мясцовых могілках, а недалёка ад панскага дома, на высокім беразе маленькай рачулкі, якая працякае праз Баўсуны і цяпер называецца на мапах Азярышчанскай. Інфармацыя пра тое, што генарал пахаваны каля рэчкі, паходзіць ад самага старога жыхара Казацкіх Балсуноў Кураннога Міхаіла Міхайлавіча. Месца гэтае знаходзіцца недалёка ад нашай хаты. Думаю як-небудзь расшукаць яго.

Добавить комментарий